Кіраўнік МЗС Беларусі: Канфлікт ва Украіне пагражае новай "халоднай вайной"

Канфлікт ва Украіне паставіў свет на мяжу новай "халоднай вайны". Пра гэта заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, адкрываючы ў аўторак у Мінску сумеснае паседжанне калегіі МЗС Беларусі і Расіі.

"Палітычны крызіс на Украіне гранічна абвастрыў накал супярэчнасцяў, сфармаваў высокі ўзровень ўзаемнага недаверу", — цытуе словы Макея РІА "Новости".

Нагадаем, частка тэрыторыі Данбаса ўтрымліваецца баевікамі і не кантралюецца кіеўскімі ўкраінскімі ўладамі. З верасня працягваецца перамір'е, аднак штодня ў розных раёнах адбываюцца баі, гінуць людзі. Паводле звестак ААН на 31 кастрычніка, ахвярамі канфлікту сталі ўжо больш за 4 тысячы мірных жыхароў, больш за 9 тысяч былі паранены.

Захад абвінавачвае Расію ў дапамозе баевікам на Данбасе. З-за гэтага, а таксама з-за захопу расіянамі Крыма, супраць Масквы ўвялі санкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі