Кіраўнік МУС: Рэформа беларускай міліцыі практычна завершаная

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня прыняў са справаздачай міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча. Сустрэча адбылася па просьбе кіраўніка МУС.

Як паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара, Шуневіч далажыў, што рэформа МУС “практычна завершаная”. Была зробленая кадравая аптымізацыя і ліквідаваная частка рудыментарных падраздзяленняў.

Вызваленыя сродкі скіраваныя на развіццё міністэрства, павышэнне грашовых выплатаў супрацоўнікам, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Апроч таго, быў цалкам перагледжаны ўвесь спектр задачаў, якія стаяць перад МУС, а неўласцівыя міністэрству функцыі зліквідаваныя.

Аляксандр Лукашэнка даручыў працягнуць аптымізацыю працы МУС, у тым ліку кадравую і функцыянальную. У бліжэйшы час ён атрымае канкрэтныя прапановы на гэты конт.

Апроч таго, міністр унутраных справаў далажыў пра некаторыя аператыўныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы МУС, у тым ліку пра барацьбу з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі