Вы тут

Кіраўніка гуртка, які паліў марыхуану з вучнямі, асудзілі на 8 гадоў

Падчас суда / s13.ru

4 траўня суд Ленінскага раёна Гродна вынес прысуд кіраўніка гуртка робататэхнікі, які на занятках паліў марыхуану з непаўналетнімі вучнямі. 

Як піша Гродзенскі блог s13.ru, мужчыну асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць штраф 6750 рублёў і кампенсаваць судовыя выдаткі — 1067 рублёў.

Пракурор прасіў прызначыць падсуднаму 11 гадоў калоніі строгага рэжыму. 

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.

У кастрычніку 2019 года на працоўным месцы затрымалі 38-гадовага кіраўніка гродзенскага гуртка робататэхнікі. Мужчыну падазравалі ва ўжыванні наркотыка разам з вучнямі.

Следства выявіла, што Аляксейчык на занятках неаднаразова схіляў да наркотыкаў як мінімум трох падлеткаў. На судзе мужчына заявіў, што марыхуану паліў сам, а падлеткам прапаноўваў палын і шалфей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.