Кіраўнік БТ выдаў кнігу прозы і вершаў

Кіраўнік БТ выдаў кнігу прозы і вершаў

У мінскім выдавецтве "Кніжны дом" выйшла кніга вершаў, мініяцюр і фраз старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. Яна называецца "Лов слов" і мае наклад 525 экзэмпляраў.

Газета "СБ — Беларусь сегодня" ў водгуку на кнігу паведаміла, што экс-актор Купалаўскага тэатра, а цяпер кіраўнік БТ адкрывае ў сабе "новыя грані таленту".

"Наша Ніва", аднак, вычытала ў кнізе даволі дзіўныя рэчы. Напрыклад, знайшоўся там пазнавальны беларускі персанаж:

"Тихо движется планета,
Замер в страхе мир иной.
Встал хирург над пациентом,
Как Григорич над страной…
И как глянул на страдальца,
Как усами шевельнул!..
Куры вздрогнули на яйца,
И Всевышний взял отгул".

Звяртаюць на сябе ўвагу і наступныя вобразы: "долго будут помнить зайцы проктологические пальцы", "нагнись к навозной куче — пойми, что ты не лучше".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі