Кіраўніцтва "Гродна Азот" баіцца, што рабочыя пранясуць на завод зброю
![Кіраўніцтва "Гродна Азот" баіцца, што рабочыя пранясуць на завод зброю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrodna-1208.jpg.webp?itok=jqMTyD4m)
На прахадных КПП "Гродна Азот" паставілі металадэтэктары, піша заводская газета "Гродненский химик".
Як заяўляе служба бяспекі, гэта зроблена для таго, каб работнікі не прынеслі на завод халодную, пнеўматычную, агнястрэльную і кідальную зброю, а таксама выбуховыя прыстасаванни.
Работнікам з кардыя- або нейрастымулятарамі, а таксама іншымі імплантаванымі электроннымі прыладамі дазволена адмовіцца ад праходжання праз арку комплексу. Для іх прадугледжаны індывідуальны асабісты дагляд.
У 2020-2021 гадах на "Гродна Азоце" адбыўся шэраг пратэсных акцыяў, некалькі цэхаў спыняліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.