Кінуў бутэльку ў бок міліцыі: школьніка затрымалі па крымінальнай справе

Акцыя ў Брэсце / УУС Брэсцкага аблвыканкама
Акцыя ў Брэсце / УУС Брэсцкага аблвыканкама

Брэсцкая міліцыі адчыталася аб затрыманых за масавыя беспарадкі 10 жніўня. Сярод фігурантаў крымінальнай справы 16-гадовы школьнік.

"Так, 16-гадовы навучэнец 11 класа адной са школ Брэста, удзельнік нефармальнага моладзевага руху, які прапагандуе ідэі неанацызму, кінуў у бок міліцыянтаў бутэльку", — паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Брэсцкая міліцыя таксама паведамляе, аб 37-гадовым грамадзяніне Азербайджана, які "прывёз пасажыраў на масавыя беспарадкі і, паддаўшыся ўплыву натоўпу, вырашыў асабіста прыняць удзел, кідаючы ў супрацоўнікаў камяні".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што гэта — 37-гадовы таксіст Цімур Рызапур, які быў затрыманы месяц таму, 30 верасня. Ён утрымліваецца ў Брэсцкім СІЗА №7. Увечары 10 жніўня, вяртаючыся з працы дадому, у яго пяць разоў стралялі гумовымі кулямі. Выбар меры стрымання следчы тлумачыць тым, што Цімур Рызапур не мае беларускага грамадзянства, нягледзячы на ​​тое, што ён мае від на жыхарства і пражывае ў Беларусі каля 23 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі