Кіеў запатрабаваў неадкладна адвесці расійскія войскі ад украінскай мяжы

У чарговы раз ад Расіі запатрабавалі адвесці наступальныя падраздзяленні Узброеных Сілаў ад расійска-ўкраінскай мяжы. У заяве адзначаецца, што "такі крок будзе адпавядаць абавязацельствам расійскага боку практычнымі дзеяннямі садзейнічаць дээскалацыі напружанасці ў паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны".





Далейшая канцэнтрацыя расійскіх войскаў на мяжы з Украінай будзе ствараць рэальную пагрозу для абвастрэння сітуацыі ва ўсходніх абласцях. МЗС Украіны адзначае, што існуе небяспека правакацыі з боку ўзброеных сепаратыстаў, і Расія скарыстаецца гэтым для ўводу сваіх войскаў.





МЗС Украіны нагадвае, што ўлады намагаюцца мірным шляхам урэгуляваць сітуацыю на Усходзе, а прысутнасць там украінскіх вайсковых часцей накіравана на абарону грамадзян, інфармуе УНІАН. Нагадаем, у сераду Расія запатрабавала вывесці ўкраінскае войска з паўднёвага ўсходу Украіны.

 

Фота — ria.ru