Хворую на сухоты жанчыну адправілі ў калонію: яна назвала Лукашэнку "казлом"

У Беларусі не спыняюцца суды за абразу Аляксандра Лукашэнкі / kommersant.ru
У Беларусі не спыняюцца суды за абразу Аляксандра Лукашэнкі / kommersant.ru

Хворую на сухоты жанчыну адправілі ў калонію: яна назвала Аляксандра Лукашэнку "казлом". Як піша @viasna96, крымінальную справу разглядаў суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна (суддзя — Вадзім Петрусевіч).

Людміла Самак — жыхарка Крупскага раёна, яна хворая на сухоты, мае хранічны алкагалізм і некалькі судзімасцяў. 19 верасня 2021 года яна ехала ў інфекцыйную бальніцу, каб лячыцца ад сухотаў. На чыгуначным вакзале ў Маладзечне жанчына сядзела на лаўцы і ўжывала алкаголь, калі да яе падыйшлі міліцыянеры. Пры іх яна пачала лаяцца і крычаць, што Лукашэнка "казёл, плаціць сваім міліцыянерам, якія нічога не робяць". Усё гэта запісалі прыборы відэафіксацыі сілавікоў. Самак тады затрымалі.

Прысуд быў вынесены 3 лістапада. Людмілу Самак прызналі вінаватай у абразе Аляксандра Лукашэнкі. Яна асуджана на год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі