Хрэнін пераконвае, што не хоча ваяваць з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі

Віктар Хрэнін (у цэнтры) на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by
Віктар Хрэнін (у цэнтры) на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by

Міністр абароны РБ Віктар Хрэнін у панядзелак пасля нарады сілавікоў у Аляксандра Лукашэнкі выступіў з афіцыйнай заявай. Ён сцвярджае, што Беларусь мае намер толькі абараняцца.

"Не правакуйце нас, мы з вамі ваяваць не збіраемся, — кажа Хрэнін. — Ні з літоўцамі, ні з палякамі, ні тым больш з украінцамі мы ваяваць не хочам. Калі і вы не хочаце і не будзеце рабіць няправільныя крокі, значыць, вайны не будзе... Нашы планы — гэта планы абароны. На выпадак, калі нападаць будуць на нас. Калі хоць адзін метр беларускай зямлі трапіць пад агрэсію".

Якраз 10 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што Беларусь разам з Расіяй разгортвае "сумесную рэгіянальную групоўку войскаў". Чакаецца, што ў нашу краіну прыбудуць тысячы расійскіх вайскоўцаў. А яшчэ Аляксандр Лукашэнка сказаў прысутным на нарадзе, што напярэдадні "па неафіцыйных каналах" яго папярэдзілі аб тым, што нібыта рыхтуецца ўдар Украіны па Беларусі. Ён у чарговы раз выступіў з пагрозамі на адрас афіцыйнага Кіева.

Якраз стала вядома, што Беларусь пачала здымаць з захоўвання і перадаваць Расіі танкі для вайны ва Украіне. Іх вывозяць па чыгунцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі