Хрэнін: Беларусь і Расія пачалі падрыхтоўку да вучэнняў "Шчыт Саюза-2023"

Падчас вучэнняў / Мінабароны РБ
Падчас вучэнняў / Мінабароны РБ

Беларусь і Расія пачалі падрыхтоўку да аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза-2023". Пра гэта ў сераду падчас сумеснай калегіі міністэрстваў абароны РБ і РФ заявіў беларускі міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён назваў яго "галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і войскаў у будучым годзе".

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што ў Беларусі з 22 кастрычніка "праводзяцца мерапрыемствы баявога зладжвання злучэнняў і воінскіх часцей рэгіянальнай групоўкі войскаў". Ён назваў Беларусь "верным і надзейным партнёрам".

Хрэнін і Шайгу ўжо абмяркоўвалі падрыхтоўку да вучэнняў "Шчыт Саюза-2023" — у чэрвені ў Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі