Вы тут

КХЛ прыпыніла правядзенне матчаў плэй-оф Кубка Гагарына

З такімі праблемамі ліга яшчэ не сутыкалася / sb.by

КХЛ прыпыніла на тыдзень правядзенне матчаў плэй-оф Кубка Гагарына. Прычына — пандэмія каранавіруса. У афіцыйнай заяве лігі адзначаецца, што за гэты час з дзяржаўнымі органамі будзе ўзгадняцца новы фармат правядзення другога этапу чэмпіянату з удзелам шасці расійскіх клубаў ("Ёкерыт" і "Барыс" адмовіліся ад удзелу ў плэй-оф). Пра дату яго пачатку, тэрміны правядзення ліга паведаміць пазней. Другі раўнд павінен быў стартаваць 17 сакавіка.

НХЛ аб'явіла пра прыпыненне сезону ў мінулы чацвер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.