КХЛ адмяніла штраф мінскага дынамаўца Дзмітрыя Корабава

КХЛ адмяніла штраф мінскага дынамаўца Дзмітрыя Корабава

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі адмяніў штраф мінскага дынамаўца Дзмітрыя Корабава. Рашэнне арбітра ў канцы паядынка “Дынама” і “Трактара” (яго мінчукі выйгралі з лікам 3:0) было прызнанае памылковым, інфармуе прэс-служба КХЛ. На 60-й хвіліне Корабава выдалілі за падножку (5 + 20 хвілін) да канца гульні. Аднак разгляд эпізоду спецыялістамі прывёў да “рэабілітацыі” абаронцы мінскага “Дынама”.

13 верасня дынамаўцы прымаюць у чарговым матчы чэмпіянату КХЛ “Ладу”, пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі