Харватыя далучыцца да Шэнгенскай зоны з 1 студзеня 2023 года, паведамляе Reuters. Румынія і Балгарыя працягваюць чакаць, нягледзячы на выкананне неабходных тэхнічных патрабаванняў. Справа ў тым, што супраць выказваецца Аўстрыя, якая не выключае росту нелегальнай міграцыі праз гэтыя краіны. Як піша euronews.com, Нідэрланды былі згодныя на далучэнне да Шэнгенскага пагаднення Румыніі, але супраць Балгарыі — найперш "з-за недахопаў заканадаўства ў сферы барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю".
Шэнгенская зона існуе з 1995 года. Яна з'яўляецца найбуйнейшай у свеце зонай свабоднага перамяшчэння, якая адмяняе памежны кантроль паміж дзяржавамі-членамі. Шэнгенская зона лічыцца адным з галоўных дасягненняў еўрапейскай інтэграцыі.
Румынія і Балгарыя сталі членамі ЕС раней, чым Харватыя.