КДБ злавіў прадаўцоў карцін, нібыта вывезеных з рэзідэнцыі Януковіча

Як адзначае interfax.by са спасылкай на спецслужбу, карціны неўсталяваных аўтараў прадавалі пад выглядам твораў сусветна вядомых мастакоў Клода Манэ, Вінцэнта Ван Гога, Эдварда Мунка, Канстанціна Юона і Васіля Кандзінскага.

Па словах прадаўцоў, прапанаваныя імі творы мастацтва былі вывезеныя з рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. 

Цяпер адбываецца мастацтвазнаўчая і іншыя экспертызы канфіскаваных карцін. Падчас іх будзе вызначаны рэальны кошт карцін, а таксама іх мастацкая, культурная і гістарычная каштоўнасць. Спецыялісты, паводле папярэдніх звестак, мяркуюць, што карціны маюць пэўную каштоўнасць, аднак іх кошт значна ніжэйшы, чым заяўлялі падазраваныя. У прэс-службе КДБ Еўрарадыё патлумачылі, што карціны належаць іншым аўтарам, але намаляваныя фарбамі і на халстах згаданага перыяду.

Дома ў затрыманых прадаўцоў прайшлі ператрусы. Там былі знойдзеныя і канфіскаваныя больш за 100 старадаўніх абразоў і карцін. Паводле папярэдняй ацэнкі экспертаў, вялікая частка канфіскаваных твораў жывапісу і графікі напісаныя фарбамі і на палотнах перыяду ХVIII-XIX стагоддзяў. 

На ілюстрацыйным фота — карціна Эдварда Мунка "Крык"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі