Казіміроўская: адзін ты — нота, разам мы — музыка, мы сваю песню яшчэ заспяваем

Казіміроўская: адзін ты — нота, разам мы — музыка, мы сваю песню яшчэ заспяваем

24 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву Concordia Chor Галіна Казіміроўская.


Спрадвеку беларусы любілі збірацца і разам спяваць. Гэтыя сумесныя спевы заўжды дапамагалі людзям: ці то падчас працы, ці падчас ваяцкіх маршаў, ці якіх-небудзь іншых радасных альбо трагічных момантаў жыцця. Тое, што гэтая любоў да сумесных спеваў закладзеная ў беларусаў у падсвядомасці, на ўзроўні нейкага кода, паказалі падзеі лета-восені 2020 года, калі сумесныя спевы вялі людзей і давалі надзею, перакананая Галіна Казіміроўская.


Пра тое, як у харавых спевах яднаюцца сучаснае і мінулае, чаму мы страцілі прагу да сумесных спеваў, малітва ці ваяцкі марш бліжэй беларусам і як з беларусаў скласці адзін вялікі хор, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Галінай Казіміроўскай

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі