Кавярні і рэстараны з 15 снежня будуць працаваць да 6-й гадзіны раніцы

Кавярні і рэстараны з 15 снежня будуць працаваць да 6-й гадзіны раніцы

Мінгарвыканкам прыняў пастанову, згодна з якой павялічваецца час працы крамаў, кавярняў і рэстаранаў у пераднавагоднія дні і святочныя дні. Як адзначаюць "Мінск-навіны", новы графік пачне дзейнічаць з 15 снежня.

Так, з 15 снежня 2015-га па 7 студзеня 2016 года харчовыя крамы гандлёвай плошчай звыш 650 кв.м не змогуць заканчваць працу раней за 22.00.

Пры наяўнасці замоваў на святкаванні з 15 снежня па 1 студзеня рэстаранам і кавярням прызначаны працоўны час да 6-й гадзіны раніцы. Выключэнне зробленае толькі для кавярняў і рэстаранаў, размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкі.

Ад 15 снежня па 15 студзеня ім забаронена зачыняцца на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні ды іншыя падобныя мерапрыемствы.

Фота: woodridgedental.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі