Кавалькова: вывозілі з ізалятара ў масцы на вачах, паклаўшы на задняе сядзенне

Кавалькова: вывозілі з ізалятара ў масцы на вачах, паклаўшы на задняе сядзенне

Вольгу Кавалькову вывозілі з ізалятара ў масцы на вачах, паклаўшы на задняе сядзенне аўто. Пра тое, як беларускія ўлады ўночы на 5 верасня вывозілі яе ў Польшчу, палітык распавяла на адмысловай прэс-канферэнцыі.

"Калі я знаходзілася за кратамі, да мяне прыйшлі прадстаўнікі ўладаў. Яны сказалі, што, калі я не пагаджуся выехаць з краіны, арышты працягнуцца і я застануся за кратамі надоўга. Пазней яны прыехалі ў ізалятар, надзелі капюшон, надзелі маску, паклалі на задняе сядзенне машыны. Не нейтральнай тэрыторыі яны спрабавалі выклікаць таксоўку. Але ехаў аўтобус на Варшаву, і супрацоўнікі Пагранічнага камітэта папрасілі кіроўцу мяне давезці", — кажа Кавалькова.

Член прэзідыума Каардынацыйнай рады апазіцыі зараз знаходзіцца ў Варшаве. 

3 верасня былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай адбыла 10-дзённы тэрмін адміністрацыйнага арышту за ўдзел 24 жніўня ў акцыі пратэсту на прахадной МТЗ. Аднак раніцай таго ж дня стала вядома, што Кавалькову асудзілі яшчэ на 15 сутак за ўдзел у мітынгу каля гатэля "Планета" 23 жніўня. Атрымліваецца, што Кавальковай дазволілі пакінуць краіну, не адбыўшы да канца адміністрацыйнае пакаранне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі