Карыстальнікі Twitter вырашылі даказаць, што Беларусь і ЗША — брацкія краіны

У сцягоў ЗША і Беларусі шмат агульнага / twitter.com/Chilikto
У сцягоў ЗША і Беларусі шмат агульнага / twitter.com/Chilikto

На фоне навінаў аб паляпшэнні амерыкана-беларускіх адносінаў карыстальнік Twitter @Chilikto вырашыў знайсці доказы таго, што Беларусь і ЗША — брацкія краіны. Да яго неадкладна далучыліся іншыя юзеры. Трэд атрымаўся, вядома ж, жартоўны. Але крамлёўскім ідэолагам ёсць пра што задумацца!

Літаратары Янка Купала, Янка Маўр і Янка Брыль не проста так выбралі сабе псеўданімы.

Хакей у Беларусі — галоўны від спорту. Ёсць нават прэзідэнцкі хакейны клуб. У Штатах пра хакей таксама нешта чулі, нават нейкую хакейную лігу заснавалі. НХЛ — "Нейкая Хакейная Лiга".

Долар — любімая валюта беларусаў.

Дзень Незалежнасці Беларусі — 3 ліпеня. ЗША тактоўна святкуюць Дзень Незалежнасці на дзень пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі