Кароўнікам каля могілак Арміі Краёвай на Гродзеншчыне зоймецца польская амбасада

Пра гэта “Польскаму радыё” паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы.





Рэч у тым, што за 30 метраў ад могілак жаўнерам мясцовы калгас “Балтышкі” будуе кароўнік. Кіраўніцтва калгаса не бачыць у сваіх планах нічога дрэннага. Гэтая сітуацыя ўжо выклікала абурэнне ў Польшчы.





На могілках пахаваныя жаўнеры Арміі Краёвай, якія загінулі ў 1944-1954 гадах у баях з савецкімі войскамі.





Фота: Flickr/MSZ