Вы тут

Карціну Казіміра Малевіча прадалі за амаль 86 млн долараў (фота)

Фота: christies.com

Карціну Казіміра Малевіча (1879 — 1935) "Супрэматычная кампазіцыя" на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку прадалі за 85,8 млн долараў. Для твораў мастака беларускага паходжання (па адной з версій), гэта рэкордная сума для працы, якая прадавалася паўторна (у 2008-м яе прадалі за 60 мільёнаў долараў).

"Супрэматычная кампазіцыя" была напісаная ў 1916 годзе. Карціна мае і іншую назву — "Сіні прастакутнік над чырвоным прамянём". Імя новага ўладальніка не называецца.

Фота: christies.com