Карбалевіч: статус Беларусі можа знізіцца да ўзроўню Абхазіі ці Прыднястроўя

Карбалевіч: статус Беларусі можа знізіцца да ўзроўню Абхазіі ці Прыднястроўя

Беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч разважае над сітуацыяй, у якой знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка пасля прызнання Расіяй незалежнасці і суверэнітэту самаабвешчаных "Л/ДНР" на ўсходзе Украіны. "Лукашэнка інстынктыўна разумее, што трапіў у вельмі рызыкоўнае становішча", — піша ён. Бо трэба "прымаць непрыемнае рашэнне" наконт прызнання самаабвешчаных "рэспублік". Пакуль жа Аляксандр Лукашэнка маўчыць.

Карбалевіч лічыць, што праблема не толькі ў негатыўнай рэакцыі Украіны на магчымае рашэнне афіцыйнага Мінска ці ў новых санкцыях Захаду, а ва ўзнікненні ў недалёкай будучыні праблемы ўступлення "Л/ДНР" у "саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі".

"А там папросяцца ў гэты саюз Абхазія, Паўднёвая Асетыя, Прыднястроўе, — разважае Валерый Карбалевіч. — "Саюзная дзяржава" з структуры, якая давала лукашэнкаўскай Беларусі эксклюзіўныя магчымасці атрымоўваць расійскія эканамічныя субсідыі, ператворыцца ў хаўрус марыянетак Расіі". Адпаведна статус Беларусі "рэзка знізіцца да ўзроўню гэтых амаль нікім не прызнаных маленькіх напаўдзяржаўных утварэнняў".

Версія палітолага мае права на жыццё, але толькі ў тым выпадку, калі "Л/ДНР" не ўключаць адразу ў склад РФ. Але тады ў Лукашэнкі з'явіцца яшчэ большая праблема.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі