Караткевіч пракаментавала затрыманне ў Беларусі аўтараў расійскіх сайтаў

Караткевіч пракаментавала затрыманне ў Беларусі аўтараў расійскіх сайтаў

Таццяна Караткевіч пракаментавала затрыманне ў Беларусі аўтараў расійскіх сайтаў. Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер Следчы камітэт паведаміў пра распачатыя крымінальныя справы ў адносінах вартаўніка з Брэста Дзмітрыя Алімкіна і выкладчыка БДУІР Юрыя Паўлаўца. Артыкул — "распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы". Следства перакананае, што менавіта матэрыяльная зацікаўленасць была асноўным матывам дзейнасці Алімкіна і Паўлаўца. Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

У каментары расійскаму сайту eadaily.com Караткевіч заявіла, што арышт "публіцыстаў" стаў для яе "вельмі непрыемнай навіной".

"Юрыя Паўлаўца я ведаю асабіста, для мяне гэта чалавек, які на розных пляцоўках проста выказваў сваё меркаванне, усяго толькі спрабаваў разважаць услых, — кажа Таццяна Караткевіч. — Я лічу, што вельмі няправільна, калі ўлада арыштоўвае людзей за тое, што яны думаюць ўслых, выказваюць сваю пазіцыю. Лічу гэта, вядома, некарэктным".

Пры гэтым беларускі палітык адзначыла, што не падзяляе поглядаў Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна. Яна супраць таго, каб "перакручвалася" гісторыя Беларусі. Караткевіч не выключае, што "корань праблемы можа быць не ў тым, што гэта аўтары, якія пішуць для расійскіх СМІ і прапагандуюць прарасійскія погляды". Яна прапанавала дачакацца афіцыйных абвінавачванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі