Капітан тэніснай зборнай: Лукашэнку прыемна пагутарыць з прыгожымі дзяўчатамі

Капітан тэніснай зборнай: Лукашэнку прыемна пагутарыць з прыгожымі дзяўчатамі

Капітан жаночай тэніснай зборнай Беларусі Эдуард Дуброў чакае, што Аляксандр Лукашэнка наведае фінальны матч Кубка федэрацыі. 11-12 лістапада на “Чыжоўка-Арэне” згуляюць зборныя Беларусі і ЗША.

“Мы ўжо прывыклі да таго, што кіраўнік дзяржавы наведвае тэнісныя матчы, — цытуе словы Дуброва “Прессбол”. — Без яго, напэўна, гульні ўжо будуць не тыя. Ён любіць прыйсці ў распранальню і падбадзёрыць дзяўчынак. Думаю, прэзідэнт зойдзе і на гэты раз. Яму таксама прыемна пагутарыць з прыгожымі дзяўчатамі. Да таго ж іх саміх ні да чаго не абавязвае”.

Наша каманда выступіць без Вікторыі Азаранкі. З амерыканкамі згуляюць Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Лідзія Марозава.

Капітан тэніснай зборнай: Лукашэнку прыемна пагутарыць з прыгожымі дзяўчатамі
Здымак з архіву. Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі