Кантрактнікаў звольняць з войска за ўдзел у мітынгах і за заклікі да страйкаў

Беларускія вайскоўцы / Мінабароны РБ
Беларускія вайскоўцы / Мінабароны РБ

Міністэрства абароны Беларусі ўнесла праўкі ў сваю ранейшую пастанову ад 2011 года, якая вызначае пералік падстаў для скасавання кантрактаў з вайскоўцамі. Як вынікае з дакумента, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, яго пашырылі. Цяпер кантрактнікаў будуць звальняць і за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі ці за заклікі да яе правядзення, як і за заклікі да страйку, "да спынення выканання абавязкаў вайсковай службы... без паважных прычын". Таксама падставай для скасавання кантракту стаў "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". У пастанове з'явіўся і пункт пра "парушэнне патрабаванняў, выкладзеных у заканадаўстве аб абароне персанальных даных".

У некалькіх пунктах дакумента чамусьці прыбіраюцца словы "Рэспубліка Беларусь".

Пастанова пачынае дзейнічаць з часу яе афіцыйнай публікацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі