Вы тут

Кантрабанду цыгарэт з Беларусі везлі пад выглядам сухога бульбянога пюрэ

Кантрабанда з Беларусі / facebook.com/Lietuvosmuitine

Кантрабанду цыгарэт з Беларусі везлі пад выглядам сухога бульбянога пюрэ. Па дакументах груз збіраліся даставіць у Латвію. Аднак яго перахапілі літоўскія мытнікі ў Медзінінкай. Іх прэс-служба паведамляе, што ў грузавіку мусіла быць 12 тон сухога бульбянога пюрэ. Яны праверылі груз рэнтгенам і ў іх узнікла падазрэнне наконт наяўнасці кантрабанды. Агляд яго пацвердзіў. Каля 127 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці ("Minsk" і "NZ Gold") на амаль 0,5 млн еўра было схавана ў скрынках з пюрэ.

Кіроўцам грузавіка DAF з'яўляецца грамадзянін Беларусі. Два дні ён правёў за кратамі. 20 кастрычніка яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.