Кантрабандную тканіну “злавілі” маларыцкія міліцыянты

Джып з кантрабандай знайшлі ў Маларыцкім раёне ў трох кіламетрах ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

 У машыне знаходзіліся 12 рулонаў тканіны замежнай вытворчасці на агульную суму 16 мільёнаў рублёў. Кіроўца, заўважыўшы супрацоўнікаў праваахоўных органаў, з месца ўцёк.


Аператыўнікі мяркуюць, што аўтамабіль нелегальна перасёк мяжу з украінскай тэрыторыі з вялікай колькасцю кантрабанднай тканіны. Праўдападобна, частку яе кантрабандысты паспелі кудысці звесці на іншай машыне.