Канстытуцыйны суд жадае кантраляваць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары

Суддзя Канстытуцыйнага суда Аляксандр Марыскін прапанаваў надзяліць КС правам афіцыйнага тлумачэння дэкрэтаў і асобных указаў прэзідэнта. Апрача таго, паводле яго слоў, суддзі КС маглі б больш актыўна прыцягвацца да распрацоўкі законапраектаў і прававой экспертызы міжнародных пагадненняў, да якіх плануе далучыцца Беларусь. Пра гэта Аляксандр Марыскін заявіў падчас размовы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася пасля цырымоніі прыняцця прысягі суддзяў Канстытуцыйнага суда прэзідэнту Беларусі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Таксама суддзі прапанавалі надзяліць КС паўнамоцтвамі па кантролі за дзейнасцю праваахоўных органаў, вынясенні прававой ацэнкі дзейнасці вышэйшых службовых асоб, прадастаўленні права даваць тлумачэнне Канстытуцыі і ажыццяўляць кантроль за правядзеннем прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі