Кангрэс еўрапейскага выбару пройдзе на дзень раней, бо ў яго забралі залу

Сталічныя ўлады не дазволілі арганізатарам Кангрэса еўрапейскага выбару правесці яго 21 чэрвеня ў Доме культуры аўтамабільнага завода. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з аранізатараў Мікола Статкевіч. Паводле яго словаў, кангрэс усё ж адбудзецца, але на дзень раней — з дапамогай Партыі БНФ, якая атрымала памяшканне для правядзення свайго сходу.

Мікола Статкевіч: "Але мы вырашылі праводзіць. І калегі з БНФ праявілі салідарнасць. Яны сваё мерапрыемства правядуць хутчэй. І ў 15 гадзінаў 20 чэрвеня, у суботу пачне сваю працу Кангрэс еўрапейскага выбару".

Планавалася, што на кангрэсе збярэцца больш за тысячу дэлегатаў. Аднак цяпер іх колькасць будзе зменшаная да 700-800 чалавек. Чакаецца, што на гэтым мерапрыемстве будуць агучаныя імёны прэтэндэнтаў на статус "адзінага кандыдата" ад дэмакратычных сілаў на будучыя прэзідэнцкія выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі