Кандрусевіч: Мы не супраць Дзядоў, але свята 1 лістапада ў Касцёле абавязковае

Кандрусевіч: Мы не супраць Дзядоў, але свята 1 лістапада ў Касцёле абавязковае

Католiкi пакуль што так і не атрымалi адказу на сваю прапанову зрабiць 1 лicтапада днём, вольным ад працы. У каментары tut.by кiраўнiк каталiцкай царквы ў Беларусi мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевiч патлумачыў, чаму выходным днём просяць зрабіць менавіта 1 лістапада, а не Дзяды, 2 лістапада. 

"1 лістапада — гэта ўрачыстасць Усіх Святых, гэта абавязковае свята. І ў многіх краінах свету гэты дзень вольны ад працы. Возьмем Літву, Латвію, Польшчу, Германію, Італію — у многіх краінах свету гэта абавязковае свята, урачыстасць нават. І мы хацелі б, каб у нас таксама было", — тлумачыць Кандрусевіч пазіцыю Касцёла.

Пасля звароту касцёльных уладаў да кіраўніка дзяржавы ў прэсе з'явіліся меркаванні, што Касцёл мусіў бы прасіць зрабіць выходны не на Дзень Усіх Святых, а на Дзяды, якiя iдуць за гэтым святам.

"Мы не супраць Дзядоў, і вельмі добра, што нашы людзі памятаюць аб сваіх памерлых: аб іх трэба памятаць, трэба маліцца, Святое Пісанне нас да гэтага заклікае. Ніхто не замяняе чыіхсьці традыцый, мы іх падтрымліваем", — запярэчыў Кандрусевіч. Але касцельная традыцыя, кажа ён, і нават літургічныя прадпісанні лічаць свята 1 лicтапада абавязковым. 

"Але калі б было таксама вольным ад працы і 2 лістапада, мы таксама радаваліся б. Чаму не?!" — дадае мітрапаліт. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі