Кандрацьеў стане новым трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе

Новым галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе стане Георгій Кандрацьеў, вядомы футбаліст мінскага "Дынама" 1980-х, а цяпер трэнер "Смаргоні". Ужо 19 лістапада маладзёжная зборная новага склікання, складзеная пераважна з футбалістаў 1988 года нараджэння, правядзе на Кіпры першы таварыскі матч.
Рашэнне пра змену Юрыя Курненіна, які вывеў цяперашнюю "маладзёжку" ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, на Георгія Кандрацьева прыняло Бюро выканкама Беларускай федэрацыі футбола, інфармуе belaruspartisan.org. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі