Камунальнікі пакінулі без вады 50 дамоў у Лоеве

Больш за тыдзень грамадзяне, якія жывуць тут у прыватным сектары, не атрымліваюць ваду з вадаправоднай сеткі і вымушаныя насіць яе з калонак з суседніх вуліц.



Працу камунальнікаў праверыў Камітэт дзяржкантролю і прыйшоў да высновы, што прадпрыемствам не забяспечыла належныя паслугі насельніцтву, перадае БелаПАН.



Як высветлілася, ад 7 чэрвеня камунальнікі разам з іншымі арганізацыямі змаглі толькі раскапаць катлаван каля жылога дома і адрамантаваць парыў каналізацыйнай трубы, каб сцёкавыя воды не ішлі на паверхню. Камунальнікі кажуць, што нічога больш не могуць зрабіць, бо не маюць тэхнікі. Шукаць тэхніку пачалі толькі пасля ўмяшання абласнога камітэта дзяржкантролю.



Фота — okobaka.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі