Камунальная аварыя ў Оршы, частка жыхароў на ўсю ноч засталася без цяпла
![На месцы аварыі ў Оршы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/v001a.jpg.webp?itok=Oblp_krG)
На месцы аварыі ў Оршы / t.me/vitenergo/
Камунальная аварыя здарылася ўвечары 27 лютага ў Оршы. Частка жыхароў на ўсю ноч засталася без цяпла. Наступствы аварыі ўдалося ліквідаваць толькі раніцай у сераду.
Як паведамляе "Віцебскэнерга" (раённая газета здарэнне "не заўважыла"), у аўторак выявілі пашкоджанне на ўчастку трубаправода. У выніку было адключана цеплазабеспячэнне ў жылых дамах па вуліцах Шаўчэнкі і Леніна. Цяпло ў гэтыя дамы ўдалося вярнуць 28 лютага ў 07:35.
Падобныя камунальныя аварыі адбываюцца ўсё часцей па ўсёй краіне. Інфраструктура састарэла і патрабуе ўкладання значных сродкаў.
![Камунальная аварыя ў Оршы, частка жыхароў на ўсю ноч засталася без цяпла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V002b.jpg.webp?itok=C96MO5VA)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.