Камітэт дзяржкантролю апублікаваў план выбарачных праверак на другое паўгоддзе

spmag.ru
spmag.ru

На сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі апублікаваны план выбарачных праверак у Мінску і абласцях на другое паўгоддзе 2019 года.

У адборы суб'ектаў для ўключэння ў яго ўзялі ўдзел 28 дзяржаўных органаў, якія прааналізавалі 18 127 суб'ектаў. Па выніках аналізу высокая ступень рызыкі прысвоеная 5727 суб'ектам (каля 32%). З іх у план уключылі 2191 суб'ект — 38% ад колькасці суб'ектаў з высокай ступенню рызыкі, або 12% ад агульнай колькасці прааналізаваных. Для параўнання: у першым паўгоддзі 2019 года выбарачным праверкам падлягала 3227 суб'ектаў — адпаведна 34% і 12%.

Найбольшая колькасць праверак запланаваная Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (750), Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны (506) і Міністэрствам па падатках і зборах (241). Праверачная нагрузка ў сталіцы, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях складае па 13% ад агульнай колькасці праверак па рэспубліцы, у Віцебскай і Магілёўскай — па 15%, у Мінскай вобласці — 17%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі