Камандзір батальёна "Данбас": Вайна скончыцца ў верасні

Сямён Сяменчанка перакананы, што антытэрарыстычная аперацыя ў Данецкай і Луганскай абласцях працягнецца не больш за паўтара месяца. Гэта значыць, што ўжо ў верасні на Данбасе "ўсё будзе скончана" і застанецца самае складанае — "аднаўленне нармальнага жыцця".

Як паведамляе УНН, такая працягласць аперацыі магчыма толькі ў тым выпадку, калі не ўзнікнуць розныя "дадатковыя фактары". "Для актыўнай фазы з правядзеннем агульнавайсковых аперацый, што цяпер і адбываецца, і ў выпадку, калі не будзе такіх дадатковых фактараў як уваходжанне ва Украіну групы асоб невядомай нацыянальнасці, "ветлівых чалавечкаў" і наўпроставай агрэсіі, то ў прынцыпе дастаткова гэтага часу", — сказаў камандзір батальёна "Данбас", які цяпер вядзе баі з тэрарыстамі на тэрыторыі Данецкай вобласці.

Нагадаем, украінскія сілавікі мяркуюць, што на Данбасе ваююць 15 тысяч тэрарыстаў.

Фота — ria.ru, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі