Камандзір баевікоў у Славянску пацвердзіў, што трымае сувязь з Масквой

Нагадаем, 5 траўня ў Славянску Данецкай вобласці ішлі баі паміж украінскімі сілавікамі і прарасійскай "самаабаронай". Украінскі бок страціў 4 спецназаўцаў забітымі і каля 30 параненымі, быў збіты верталёт. Баевікі, па розных звестках, толькі забітымі страцілі ад 10 да 30 чалавек.



Камандзір "самаабароны" Славянска Ігар "Стралкоў" (украінскія сілавікі сцвярджаюць, што ён — афіцэр расійскіх спецслужб, жыхар Масквы) заявіў, што яго байцы не пакінуць горад і "будуць трымацца да канца". Ён прызнае, што, калі не будзе падтрымкі, іх знішчаць. Сілы ўкраінскіх сілавікоў вакол Славянска перавышаюць сілы "самаабароны" ў некалькі разоў, адзначыў палявы камандзір.



"Стралкоў" не пацвердзіў інфармацыі, што ў Славянск прабіліся добраахвотнікі з Крыма і Чачэніі. Таксама камандзір "самаабароны" прызнаў, што падтрымлівае "сувязь з Масквой", але "толькі са сваімі сябрамі, ніхто з іх не ўваходзіць у палітычныя эліты", інфамуе РІА "Новости".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі