Каля Ваўкавыска “Аўдзі” сарвала дах (фота)
![Каля Ваўкавыска “Аўдзі” сарвала дах (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nbnvkeped08.jpg.webp?itok=ZL_-5VPe)
Каля Ваўкавыска “Аўдзі” сарвала дах. Здарэнне адбылося ў чацвер. Легкавік трапіў пад аўтацягнік “МАЗ”, які вёз у Мастоўскі раён свіней і, выязджаючы на галоўную дарогу, не прапусціў аўтамабіль. Кіроўца цудам не пацярпеў — ён упаў на пасажырскае сядзенне. “Аўдзі” праехаў пад паўпрычэпам, “згубіў” па дарозе дах і спыніўся ў кювеце.
Кіроўца грузавіка не заўважыў здарэння. Ён пачуў толькі хлапок, падумаў, што лопнула кола, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
![Каля Ваўкавыска “Аўдзі” сарвала дах (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/aumbgg0rks.jpg)
Фота: vk.com/grodnogai