Каля помніка Леніну сёння аншлаг: другая акцыя за дзень (фота)

Каля помніка Леніну сёння аншлаг: другая акцыя за дзень (фота)

Другая за дзень акцыя адбылася каля помніка Леніну ў Мінску. Яе правялі актывісты пад сцягамі "ВКПБ". Яны трымалі ў руках партрэты Леніна і Сталіна, а таксама заклікі ў абарону дыктатуры пралетарыяту. 

У акцыі прынялі ўдзел пара дзясяткаў чалавек. Яны зладзілі кароткі мітынг каля помніка Леніну, пасля чаго накіраваліся да помніка Дзяржынскаму. 

Як паведамляла Еўрарадыё, перад гэтым да помніка Леніну ўсклалі кветкі прадстаўнікі Кампартыі Беларусі, ФПБ і БРСМ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі