Каля Плешчаніцаў дрэва ўпала на маршрутку з людзьмі
![Каля Плешчаніцаў дрэва ўпала на маршрутку з людзьмі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dr2.jpg.webp?itok=62ZNNdna)
У Лагойскім раёне каля Плешчаніцаў дрэва ўпала на маршрутку з людзьмі, паведамляе mlyn.by. Здарэнне адбылося ўдзень 12 ліпеня. Якраз пачаўся моцны лівень, з'явіўся ўраганны вецер. Вялікае дрэва падала на дарогу прыблізна ў 20 метрах перад маршруткай, якая ехала з хуткасцю 80 км/г. Дзякуючы рэакцыі кіроўцы, пасажыры не пацярпелі. Мікрааўтобус рэзка затармазіў, і дрэва ўпала не на дах, а на капот.
Пасажыры дапамаглі кіроўцу адцягнуць з дарогі дрэва і дачакаліся аўтобуса, які іх забраў.
![Каля Плешчаніцаў дрэва ўпала на маршрутку з людзьмі](/sites/default/files/paragraphs/image/dr1.jpg)
mlyn.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.