Каля Мытнага камітэту прайшла "цацачная" апазіцыйная акцыя (фота)

Акцыя супраць падвышэння пошлін на ўвоз аўтамабіляў мае назву "Падвышайце ўзровень жыцця, а не пошліны!". Апазіцыянеры ўсталявалі каля будынка Мытнага камітэту плакаты ды паставілі некалькі цацачных аўтамабіляў.



Адзін з удзельнікаў акцыі патлумачыў асаблівасці яе правядзення наступным чынам: "Мы хацелі б падкрэсліць сваёй сімвалічнай акцыяй з дзіцячымі машынкамі дзве рэчы: па-першае, тыя грошы, якія мы вымушаныя плаціць дзяржаве ні за што, — нам ёсць куды скарыстаць: у тым ліку, набыць новую ляльку свайму дзіцяці. Па-другое, па вялікім рахунку, беларуская стабільнасць выглядае так, што толькі дзіцячы аўтамабіль мы і можам сабе дазволіць".

Фота — forbelarus.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі