Каля двух тысяч чалавек сабраліся на рок-фэсце ў Луцку

Каля двух тысяч чалавек, беларусаў і ўкраінцаў, сабраліся на рок-фэсце ў Луцку. Пра гэта паведаміў карэспандэнт "Еўрарадыё" Зміцер Панямонаў:

“Канцэрт пачаўся са спазненнем, замест 15 гадзінаў у 16.30. Ужо выступілі беларускія гурты “Сьцяна”, “:B:N:”, зараз выступае ўкраінскі гурт “Тінь Сонця”.

Людзі падцягваюцца. Зараз сабралося ўжо каля двух тысяч чалавек, беларусаў і ўкраінцаў. Шмат сцягоў – беларускіх і ўкраінскіх.

Нягледзячы на перашкоды, з Беларусі прыехала нямала людзей. Яны дабіраліся цягнікамі, аўтыспынам, сваім транспартам. Распавядаюць, што памежнікі перапісвалі пашпартныя звесткі ўсіх маладых людзей, якія ехалі ва Украіну на маршрутных аўтобусах”.  


Паводле словаў Змітра Панямонава, у Луцку зараз чакаюць "Neuro Dubel", які пакуль не дабраўся да месца правядзення рок-фэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі