Каля Брэста адчынілі памежны пераход Казловічы-2 (фота)

Сёння на беларуска-польскай мяжы адбылося ўрачыстае адкрыццё перахода для грузавых аўтамабіляў Казловічы-2. Ён будаваўся  на 50% на грошы Еўрасаюза, на 50 % на беларускія.
За час, пакуль аб’ект будавалі, сітуацыя з лагістыкай змянілася – чэргаў няма.

На фота ўгары: шкляная  аглядальня на ўездзе ў Казловічы-2.


 
Урачысты мітынг з удзелам кіраўніка Мытнага  камітэта Шпілеўскага і мясцовых уладаў.



Кажуць, гэта мае быць станцыя тэхнічнага абслугоўвання. Пакуль што "недабуд".



Прыярытэт  у надпісах належыць беларускай мове.



Расія  не брала ўдзел у фінансаванні будаўніцтва. Але фуры з РФ тут праязджаюць. І здаецца, яны з далёкага "Сталінграда".

Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі