Каля 10 000 заяў у Мінску пададзена ў першыя класы школ не па месцы жыхарства

Каля 10 000 заяў у Мінску пададзена ў першыя класы школ не па месцы жыхарства

У Мінску бацькі падалі больш за 9700 заяў аб прыёме дзяцей у першыя класы школ і гімназій не па месцы жыхарства. Такую лічбу назвала старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што сёлета памяняліся правілы залічэння ва ўстановы адукацыі. Трапіць у школу ці гімназію не па месцы жыхарства стала значна цяжэй. Рашэнні аб прыёме першакласнікаў на вольныя месцы прымуць 29 жніўня падчас пасяджэнняў спецыяльна створаных камісій. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі