Калініна пакараюць за катынскія расстрэлы?

Дэмакратычныя актывісты рыхтуюць ліст у Мінгарвыканкам з просьбай прыбраць помнік Калініну.  Ініцыятыва "пакараць катаў" была агучаная ў Катыні 23 жніўня, у агульнаеўрапейскі дзень ушанавання ахвяр сталінізму і нацызму. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык.
Сіўчык: “Каб тыя каты, якія прымалі рашэнне 70 гадоў таму па знішчэнні афіцэраў польскай арміі, у сакавіку 40-га года, у рэшце рэшт панеслі хоць нейкае сімвалічнае пакаранне. У тым ліку населеныя пункты, названыя іхнімі імёнамі, былі перайменаваныя, плошчы, вуліцы, і зняты былі іхнія помнікі”.

Сярод іншых шасці чалавек, якія прымалі рашэнне ў 1940 годзе, быў і Міхаіл Калінін. На думку Сіўчыка, недапушчальна, каб у гонар гэтага чалавека ў Мінску існаваў помнік,  плошча, вуліца і завулак.

На чарзе ў беларускіх актывістаў стаіць і помнік Сталіну, які знаходзіцца ў Свіслачы на Гродзеншчыне. А таксама і створаная нядаўна “Лінія Сталіна”. Па словах Сіўчыка, дэмакратычныя актывісты будуць займацца знішчэннем з гарадской тапанімікі імёнаў і іншых катаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі