Kaiser Chiefs напісалі неафіцыйны гімн зборнай Англіі па футболе (слухаць)

Kaiser Chiefs напісалі неафіцыйны гімн зборнай Англіі па футболе. Гурт спадзяецца, што заўзятары будуць слухаць кампазіцыю падчас вандроўкі гэтым летам на Чэмпіянат свету ў Бразіліі.


Да таго ж, музыкі не сумняваюцца, што “Coming Home” будзе гучаць у самалёце, калі зборная будзе везці кубак дадому. А лідар гурта Рыкі Уілсан жартуе, што "заўсёды можна зрабіць адмысловае выданне трэка пад назвай “Coming Home Early”.


Па словах Уілсана, Kaiser Chiefs прапаноўвалі напісаць гімн у 2006 годзе, але адмовіліся з-за недахопу часу.

Паводле www.apelzin.ru

Фота: www.billboard.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі