Кабякоў заклікаў іпэшнікаў падтрымаць айчынны легпрам

Прадукцыю беларускага легпраму трэба прадаваць праз новыя каналы ўнутры краіны. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на паседжанні прэзідыума Саўміна, якое прайшло 24 сакавіка. Паводле кіраўніка ўраду, з’явілася неабходнасць развіваць уласную сетку збыту і дыверсіфікаваць супрацоўніцтва з гандлёвай сеткай краіны.

Пры гэтым Кабякоў адзначыў, што праца з гандлёвымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па адкрыцці фірмовых секцый праводзіцца павольна. Гэта ж тычыцца і рэалізацыі тавараў па зніжаных коштах, арганізацыі стокавых продажаў, а таксама некаторых іншых механізмаў прасоўвання прадукцыі на рынак.

За мінулы год на складах прадпрыемстваў легпраму назапасіліся вялікія аб’ёмы нерэалізаванай прадукцыі. На 1 сакавіка іх кошт дасягаў 3,4 трыльёна рублёў, то бок, амаль у 4 разы болей за сярэднемесячны аб’ём вытворчасці, перадае БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі