Кабінет Ціханоўскай: выйсці з саюзаў з Расіяй і пазбавіцца расійскіх войскаў
![Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі (злева) і Павал Латушка (справа) на сустрэчы / АПК](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2022-10-03_14-42-16.jpg.webp?itok=Oc9A2NMN)
Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі (злева) і Павал Латушка (справа) на сустрэчы / АПК
Аб’яднаны Пераходны Кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай у ходзе экстранага паседжання 24 чэрвеня прыняў жорсткую заяву. У ёй АПК заявіў пра тое, што ўсе рашэнні лукашэнкаўскага ўраду не маюць ніякай юрыдычнай сілы. "Кабінет, створаны абранай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай, як адзіная легітымная ўлада ў Беларусі, бярэ на сябе адказнасць за лёс Беларусі і беларускага народа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.