Каардынацыйная рада: мы гатовыя да перамоваў

Каардынацыйная рада: мы гатовыя да перамоваў

Каардынацыйная рада заявіла, што гатовая да перамоваў ў уладамі Беларусі. Але ўжо не з Аляксандрам Лукашэнкам, а "з законнымі і легітымнымі органамі дзяржаўнай улады і службовымі асобамі". "Улада і грамадства маюць вострую патрэбу ў дыялогу", — гаворыцца ў заяве. Рада гатовая стаць перамоўнай пляцоўкай для пераадолення крызісу ў краіне "выключна ў прававым полі".

Як вядома, легітымнасць Лукашэнкі не прызнаюць ЕС, ЗША, Украіна. "Легітымнасць шостага тэрміну не прызнаецца большасцю беларусаў, якія патрабуюць новых празрыстых выбараў", — заяўляе Каардынацыйная рада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі