“Каардынацыйная манархія”: чаму Офіс не хоча “адпусціць” КР — эфір
Аляксандр Дабравольскі / Еўрарадыё
Офіс Святланы Ціханоўскай хоць і заклікае беларусаў да ўдзелу ў тым ці іншым выглядзе ў выбарах у Каардынацыйную раду, але сам наўпрост у выбарах удзелу не бярэ і свайго, “офіснага”, спіса кандыдатаў у дэлегаты не выстаўляе. Тым не менш, менавіта ў сёлетняй выбарчай кампаніі ўдзельнічае вялікая колькасць людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне альбо да самога Офіса, альбо да афіляваных з ім структур.
Чаму Офіс не ідзе на выбары сваім спісам, але не супраць таго, каб датычныя да яго палітыкі балаціраваліся ў КР? Ці ёсць сярод удзельнікаў людзі канкрэтна з “праофіснага” спіса, і ці лічыць важнымі гэтыя выбары і саму КР? Ці не прыспеў час рэфармаваць структуру дэмсіл, і як змянілася палітычная павестка Офіса за апошнія месяцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі ў 16:00.