Ізраільскія войскі вядуць баі на поўначы горада Газа і ў Хан-Юнісе

Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа

Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа / twitter.com/idfonline

Ізраільскія войскі вядуць баі на поўначы горада Газа і ў Хан-Юнісе. Гэта найбольш гарачыя кропкі ў сектары Газа, дзе ХАМАС аказвае супраціўленне.

Хан-Юніс знаходзіцца на поўдні сектара. Нядаўна туды нечакана для ХАМАС прарваўся ізраільскі спецназ з элітнай 98-й дывізіі. Ён дзейнічае пра падтрымцы авіяцыі. ЦАХАЛ паведамляе, што тоны грузаў для спецназаўцаў дастаўляюцца на грузавых самалётах і скідваюцца на парашутах. Яны забяспечаныя сістэмамі карэкціроўкі і навігацыі і прызямляюцца строга да кропак размяшчэння ізраільскіх сіл.

У панядзелак у цэнтры Ізраіля, у тым ліку і ў Тэль-Авіве, гучалі сігналы паветранай трывогі, працавала сістэма супрацьракетнай абароны. Верагодна, тэрарысты зноў запусцілі ракеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі