Ізраільскія турыстычныя візы для беларусаў адмененыя пакуль не будуць

Адмена ізраільскіх турыстычных візаў для расіян можа станоўча паўплываць на вырашэнне гэтага пытання ў адносінах Беларусі. Пра гэта заявіў амбасадар Ізраіля ў нашай краіне Зееў Бен-Ар’е.  Аднак у цяперашні час ізраільскі бок не плануе праводзіць падобныя перамовы з Беларуссю. Паводле словаў амбасадара, “на павестцы дня гэтае пытанне не стаіць”.

Дарэчы, штогод Ізраіль наведвае каля 4-5 тысяч беларускіх грамадзянаў. Летась у нашу краіну прыязджалі амаль 5 тысяч ізраільцян, значна больш іх пабывала ў Беларусі толькі за восем месяцаў бягучага года.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі